Віншаванні з Днём беларускага пісьменства

Важное Дзень беларускага пісьменства-2021 Общество

Святкуйце з гонарам!

Паважаныя жыхары  г. Капыля і раёна!

Віншую вас! Сёлета вы прымаеце эстафету святкавання Дня беларускага пісьменства. Гэта ганарова, бо за сваю шматгадовую гісторыю ён стаў сапраўды нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Гэта дата тычыцца кожнага, хто шануе родную мову і культуру, беражэ духоўную спадчыну і прымнажае лепшыя нацыянальныя традыцыі. Менавіта сапраўдны патрыятызм, інтэлект і духоўнасць дапамагаюць нам будаваць шчаслівую і моцную краіну.

Невыпадкова Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першыя дні новага навучальнага года: мы клапоцімся аб фарміраванні інтэлектуальнай эліты нацыі. Разам з тым у гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

Сябры! Ваш край багаты на культурныя факты і падзеі, у тым ліку звязаныя з літаратурай: сваю дзейнасць тут пачынаў знакаміты пісьменнік і публіцыст Цішка Гартны, родам з гэтых месцаў Алесь Адамовіч — вядомы савецкі празаік, аўтар «Хатынскай аповесці» і яшчэ каля паўсотні выдатных пісьменнікаў і паэтаў.

Жадаю, каб гісторыя вашага раёна папаўнялася новымі імёнамі, якія славяць любоў да роднай мовы, непарушнае адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа, умацоўваюць пачуццё гонару за сваю краіну!

Іван ГАЛАВАТЫ,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій»

 

Мой родны «горад-сад»

Ці думала я пяць гадоў таму, гледзячы з Анатолем Канстанцінавічам Ліневічам, які толькі заняў пасаду старшыні Капыльскага райвыканкама, на разбіты асфальт па вуліцы Жылуновіча, і прамаўляючы словы Маякоўскага «тут будзе горад-сад» аб тым, што мае словы спраўдзяцца? Хутчэй за ўсё не, але думка, як гэта зрабіць, мяне не пакідала.

Найстаражытны беларускі горад з глыбокай гісторыяй і традыцыямі, размешчаны ў маляўнічым месцы на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці, горад майго дзяцінства і юнацтва паступова прыходзіў у заняпад, зачыняліся ўстановы і прадпрыемствы, з’язджала моладзь. Мае рэдкія візіты да бацькі завяршаліся заўсёды аднолькава, з глыбокім сумам і думкай: чым дапамагчы гораду?

Напэўна, калі б нашы жаданні з Анатолем Канстанцінавічам не пераклікаліся, ідэю з правядзеннем Дня беларускага пісьменства менавіта ў Капылі можна было б і не рэалізаваць. І я сёння шчыра дзякую ўсіх, хто яшчэ ў 2019 годзе на стадыі ўзгаднення месца правядзення Дня беларускага пісьменства ў Мінскай вобласці ў 2021 годзе падтрымаў нас і даў гораду Капылю, а галоўнае жыхарам горада і раёна, надзею і другое дыханне.

Капыльская зямля падарыла Беларусі больш за 50 паэтаў і пісьменнікаў, мноства навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы. Мала хто ведае, што нават народны камісар фінансаў СССР Ісаак Рэйнгальд быў родам з Капыльскага раёна і карані Эдварда Вайніловіча, які пабудаваў Чырвоны касцёл у Мінску, таксама вядуць у Капыльскі раён.

Думаю, рашэнне аб правядзенні свята менавіта ў Капылі прынята правільна. Дзякуючы падтрымцы Мінскага аблвыканкама яшчэ адзін цудоўны куток нашай любімай Беларусі стаў больш прыгожым і ўтульным. Галоўнае — не спыняцца на гэтым. Правядзенне свята, абноўленая інфраструктура горада павінны быць выкарыстаны і ў перспектыве. Блізкае размяшчэнне з Нясвіжам, агульная радзівілаўская спадчына, выдатная прырода, памятныя гістарычныя месцы, радзіма асноўнай масы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў павінны стаць месцам прыцягнення турыстаў і любімым месцам адпачынку і творчасці сучасных літаратараў.

Я шчыра радуюся за сваіх землякоў, ім выпаў шчаслівы квіток, зараз ад іх, ад таго, наколькі беражліва яны будуць ставіцца да свайго горада і яго спадчыны, залежыць паспяховая будучыня, будучыня нашай краіны.

Я люблю свой горад! Цяпер, ад’язджаючы з Капыля, радуюся і разам з тым сумую, што даводзіцца развітвацца на некаторы час.

Са святам вас, шаноўныя землякі! Усіх вам даброт!

Людміла НІЖЭВІЧ,

старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



1 комментарий по теме “Віншаванні з Днём беларускага пісьменства

  1. Живя в соседнем городе, никогда за свою жизнь, не побывала в Копыле. И вот вчера увидела этот «город-сад». Восхищения и праздником, и городом переполняют меня и сегодня. В глазах стоит ваш необычный городской ландшафт. Это на меня произвело самое большое впечатление. Я просто не ожидала, что в Беларуси можно встретить такие виды. И праздник, уважаемые копыляне, вы устроили очень достойный. И размах, и порядок, и красота заслуживают самых больших похвал, при всем при том, что я такие праздники видела не раз, в том числе и заграницей. К вам хочется вернуться снова. Сохраняйте и берегите эту красоту вашей-нашей Родины!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *