Заслужаныя ўзнагароды

Афіцыйна

Прэзідэнт Рэспублікі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 209 ад 23 мая 2011 года “Аб узнагаро- джанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь”. Згодна з ім за высокія дасягненні ў вытворчай і сацыяльна-культурнай сферах, значны асабісты ўклад у выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі ў 2006–2010 гадах узнагароджаны і шэраг прадстаўнікоў сталічнага рэгіёна.

1 чэрвеня прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні Прэзідэнта ўручыў заслужаныя ўзнагароды ўсім 54 чалавекам.

Ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны АШЭЙЧЫК Мікалай Захаравіч — генеральны дырэктар ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі», г. Салігорск, і ЖУК Яўген Іванавіч — наладчык аўтаматаў і паўаўтаматаў цэха гідра- трансмісіі ААТ «Беларускі аўтамабільны завод», г. Жодзіна.

Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены БІОНЧЫК Віктар Іванавіч — старшыня СВК «Атраднае-агра», Любанскі раён, і ГІЛЬ Мікалай Міхайлавіч — дырэктар ААТ «МПМК-198», г. Лагойск.

Ордэн Пашаны ўручаны ВАЙНІЛКУ Анатолю Мар’янавічу — дырэктару ДУП меліярацыйных сістэм «Мядзельскае ПМС».

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагародзілі АКУНЕВІЧ Яўгенію Сафронаўну — урача-педыятра (загадчыка) педыятрычнага аддзялення паліклінікі УАЗ «Старадарожская ЦРБ», ВАРОБІНА Паўла Віктаравіча — станочніка дрэваапрацоўчых станкоў машынна-фанеравальнага цэха ЗАТ «Маладзечнамэбля», ГІСІЧА Уладзіміра Мікалаевіча — урача хуткай медыцынскай дапамогі (выязной педыятрычнай брыгады) станцыі хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ «Маладзечанская ЦРБ», ДАКУКУ Мікалая Іосіфавіча — начальніка Барысаўскага цэха РУВП «Минсквтормет», ЗУБ Галіну Пятроўну — швачку швейнага цэха № 1 ААТ «Світанак», г. Жодзіна, КАЗЛОЎСКАГА Уладзіміра Сяргеевіча — вядучага інжынера-канструктара інструментальнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік», КАСПЯРОВІЧА Валерыя Паўлавіча — дзяжурнага электраслесара па рамонце абсталявання падземнага горна-мантажнага ўчастка рудніка чацвёртага рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій», г. Салігорск, КАСТРАМІНУ Людмілу Гунараўну — кандытара кандытарскага цэха ПУП «Клецкі вытворча-харчовы завод», САКАЛОЎСКУЮ Людмілу Карнееўну — намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання», ХАРТАНОВІЧ Таццяну Мікалаеўну — апаратчыка варкі утфелю першага прадукту ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат».

Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *