Творчы шлях Кузьмы Чорнага

Актуально Капыльшчына літаратурная Общество

Імя гэтага пісьменніка звязана адразу з некалькімі населенымі пунктамі Капыльшчыны. Непадалёку ад Жабчава раней знаходзіўся маёнтак Боркі, дзе нарадзіўся хлопчык Мікола Раманоўскі. У Цімкавічах ён вучыўся і пазней стаў вядомы як беларускі празаік, драматург, публіцыст кузьма Чорны.

Сёння да вёскі Жабчава вядзе звычайная гравійная дарога. А на месцы, дзе некалі знаходзілася бацькоўская хата пісьменніка, устаноўлены памятныя знакі.

Ад Цімкавіч да Слуцка

Кузьма Чорны – гэта псеўданім, якім у 1923 годзе ўпершыню падпісаў свой твор Мікалай Карлавіч Раманоўскі. З васьмі гадоў Коля Раманоўскі жыў у мястэчку Цімкавічы. Гэта – радзіма яго бацькоў. На свеце не было населенага пункта, які б будучы пісьменнік палюбіў так моцна, як Цімкавічы. Пазней ён успамінаў: «Taм жывyць yce мae пepcaнaжы. Уce дapoгi, пeйзaжы, дpэвы, xaты, чaлaвeчыя нaтypы, пpa якiя я кaлi-нeбyдзь пicaў. Гэтa ўcё aдтyль, caпpaўднae». У Цімкавічах ён скончыў двухкласнае вучылішча, настаўнічаў, уваходзіў у штат супрацоўнікаў валаснога рэўкама. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 года ў Расіі сустрэў навучэнцам Няcвiжcкaй нacтaўнiцкaй ceмiнapыі, пасля якой настаўнічаў даволі кароткі час. Затым працаваў у Слyцкiм пaвятoвым вaeнкaмaцe. Менавіта ў Слуцкі перыяд былі надрукаваны першыя літаратурныя творы «Гyзiк» i «Нa гpaнiцы». Аўтару тады ішоў 21-ы год.

Працяг творчасці ў Мінску

У 1923 годзе распачаўся Мінскі перыяд у жыцці і творчасці Кузьмы Чорнага. Ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Аднак студэнцкае жыццё аказалася кароткім з-за надзвычай вострых матэрыяльных праблем. Пакінуўшы ўніверсітэт, перабіваўся часовымі заробкамі. Толькі з цягам часу ўдалося грунтоўна ўладкавацца ў гaзeцe «Бeлapycкaя вёcкa» і пасябраваць з лiтapaтypным aб’яднaннем «Мaлaдняк». Пазней Мікалай уступіў у літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Узвышша» і адразу стаў ім кіраваць. Пяць гадоў папрацаваў галоўным літкансультантам кабінета маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР.

■ Стаяць: Я. Пушча, А. Бабарэка, У. Дубоўка, П. Глебка, К. Чорны; сядзяць: З. Бядуля, Ян Райніс, Я. Купала, К. Крапіва. 1926 г.

Бязвінна абвінавачаны

Але 14 кастрычніка 1938 года ён апынуўся за кратамі. Без усялякіх падстаў класік літаратуры быў абве-шчаны ворагам народа. Месцам зняволення стала Мінская турма. Статус зняволенага меў месца да 8 чэрвеня 1939 года. Аднак пашанцавала… Справу зняволенага Кyзьмы Чopнага ўзяў пад асабісты кантроль першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка, які прыйшоў да высновы аб тым, што гэта справа шыта белымі ніткамі. Далей было рашэнне на карысць Кузьмы Чорнага. Аднак восем месяцаў зняволення моцна падарвалі здароўе.

Нягледзячы на праблемы са здароўем пісьменнік  не стаў менш працаваць. Толькі за два перадваенныя гады было ад пачатку да канца напісана пяць твораў. Захавалася толькі «Ірынка», астатнія праз ты-дзень з пачатку Вялікай Айчыннай вайны поўнасцю згараць. Як празаік ён не далічыўся трох раманаў, як літаратуразнаўца – самага дэталёвага даследавання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».

Ваеннае ліхалецце

Чорны правёў у эвакуацыі тры гады. У гэты час пісьменнік змагаўся з ворагам словам. Яго нататкі змяшчала газета-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Самае значнае з напісанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны – тры раманы: «Вялікі дзень», «Пошукі будучыні», «Млечны Шлях», зборнікі фельетонаў. У эвакуацыі пачаў пісаць аповесці «Скіп’ёўскі лес», «Сумліцкая хроніка», «Смага». На жаль, ніводная з названых аповесцей не была даве-дзена да фінальнай кропкі.

Вызваленне Беларусі ад нямецкіх агрэсараў супала з рэзкім абвастрэннем стану здароўя ў Кузьмы Чорнага. Пісьменнік стаў адчуваць, што яму засталося мала пражыць на гэтым свеце. Таму пачаў весці «Дзённік».

Вяртанне

Калі Панамарэнка даведаўся пра жаданне літаратурнага класіка вярнуцца ў сталіцу БССР, то заявіў, што ў Кузьмы Чорнага не будзе тут праблем ні з жыллём, ні з працаўладкаваннем. Так яно і атрымалася. Апошнім месцам працы стала рэдакцыя часопіса «Беларусь». Сэрца вялікага сына беларускага народа перастала біцца 22 лістапада 1944 года.

Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *