Комбайновый экипаж из УП «ПИК-Лесное» первым на Копыльщине намолотил 3000 тонн зерна

Актуально Экономика

Здаецца, толькі тыдзень таму экіпаж у складзе Сяргея Клочкі і Валерыя Душэўскага з УП “ПІК-Лясное” віншавалі з намалотам дзвюх тон збожжа. А вось ужо ў пачатку гэтага тыдня ёсць і тры тысячы.

Па традыцыі цёплыя словы, прэміі і падарункі пераможцам прама ў поле даставілі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік-начальнік упраўлення расельгасхарчу Віталь Ракевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства і самадзейныя артысты з Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці.

Сяргей Пілішчык (справа) віншуе Сяргея Клочку і Валерыя Душэўскага
Падарункі ўручае Віталь Ракевіч
Віншаванні — ад Ірыны Сцяпуры
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства Леанід Буцэвіч віншуе пераможцаў
Музычны падарунак ад лоцвінскіх самадзейных артыстаў

— Без праблем удалося пераадолець трохтысячны рубеж дзякуючы добрай ураджайнасці палеткаў, надзейнай рабоце тэхнікі, пагодліваму надвор’ю, і вядома ж, нашай вытрымцы і стараннасці, — расказвае Сяргей Клочка. — Працы на камбайне вучыўся ў нашых вопытных механізатараў Васіля Цітко і Сяргея Парымона. Мы працавалі ў адным звяне. На ўсе пытанні яны давалі слушныя парады. Вось і я зараз перадаю вопыт маладому пакаленню. Сёлета Валерый Душэўскі, думаю, даведаўся ад мяне шмат карыснага.

— А яшчэ цудоўным стымулам для паспяховай працы для мяне з’яўляюцца жонка і дзве маленькія дачушкі, якія з нецярпеннем заўсёды чакаюць дамоў.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *