Писательница, новеллистка, общественный деятель Михалина Доманская — одна из самых ярких звезд Копыльщины

Актуально Капыльшчына літаратурная Общество

Пісьменніца, навелістка, грамадскі дзеяч Міхаліна Адамаўна Даманская адна з яскравых зорак Капыльшчыны, якая нарадзілася ў 1875 годзе ў вёсцы Чыжэвічы.

Міхаліна была старэйшай дачкой у сям’і, таму менавіта з ёй звязваюць маёнтак у Чыжэвічах. Дом быў размешчаны ў жывапісным месцы, ён выдзяляўся высокадэкаратыўнай уязной алеяй, якая ў далейшым стала асноўнай дарогай вёскі. У правым крыле дома былі размешчаны бальная зала, салон, сталовая і кабінет, у левым – жылыя і гасцявыя пакоі. Мэбля дома была ў стылі ампір па ўзоры мэблі каралеўскай залы ў Дрэздэне. Дом згарэў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а ў 1958 годзе адрамантаваны. І хаця, у асноўным, усё жыццё пісьменніцы прайшло ў Варшаве, тэма, звязаная з месцам нараджэння, часта назіраецца ў яе творах.

Праз песні і паданні, пачутыя ад простых сялян,  Міхаліна далучылася да беларускай народнай творчасці, якая з часам стала асновай яе многіх твораў. На творчым рахунку Міхаліны Даманскай шмат кніг: аповесці «Непрыгожая», «Арліцкі», «Ціхая сіла», «Ззянне», «Аб невядомых героях» і многія іншыя. Міхаліна з’яўляецца аўтарам кнігі «Эдвард Вайніловіч. Успаміны», у якой апісана нямала «беларускіх старонак» і, канешне, «капыльскіх», бо, як вядома, Э. Вайніловіч валодаў некалькімі маёнткамі на тэрыторыі Капыльскага раёна. Міхаліна Даманская плённа зай-малася і перакладчыцкай дзейнасцю: перакладала як з французскай мовы, так і на французскую. Пісьменніца займалася і актыўнай грамадскай дзейнасцю – прымала ўдзел у рабоце таварыства «Асвета». Тайна адкрывала школкі, у якіх вучыліся дзеці сялян.

Міхаліна двойчы была замужам. Першы раз за Аляксандрам Шведам, другі – за Радванам Фядушкам. Напрыканцы жыцця цяжка хварэла. Памерла Міхаліна Адамаўна ў Варшаве 18 сакавіка 1936 года.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *