Вызначылі лепшага сакратара

Время молодых

Капыльскі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзел па справах моладзі сумесна з аддзеламі культуры, адукацыі, раённай арганізацыяй РГА Белая Русь, цэнтрам дзіцячай творчасці правялі конкурс лідарскіх навыкаў сакратароў пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” .

Анкеты-заяўкі на ўдзел паступілі ад 11 юных актывістаў навучальных устаноў горада і раёна. Свае творчыя задаткі, эрудзіраванасць, майстэрства валодаць словам, арганізатарскія здольнасці юнакі і дзяўчаты дэманстравалі ў конкурсах “Візітная картка”, “Аратарскае майстэрства” і завочным конкурсе-выставе стэндаў, плакатаў, якія распавядалі пра дзейнасць пярвічнай арганізацыі.

Усе этапы мудрагелістых выпрабаванняў юныя лідары вытрымалі дастойна. Але журы неабходна было выявіць найлепшага. Пераможцай сёлетняга конкурсу прызнана Вікторыя Трыгубовіч з Жыліхаўскай СШ.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: удзельнікі конкурсу.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *