Представители РОО «Белая Русь» посетили Копыльский район в рамках экспедиции «Туристическая мозаика Минской области»

Актуально Год народнага адзінства Общество

Прадстаўнікі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» наведалі Капыльскі раён у рамках краязнаўчай экспедыцыі «Турыстычная мазаіка Міншчыны», якую ініцыіравала Мінская абласная арганізацыя.

Краязнаўчая экспедыцыя з Салігорска наведае ўсе раёны сталічнай вобласці. Задача –пазнаёміцца са славутасцямі кожнага з іх, паглядзець, чым жывуць людзі, сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацыі «Белая Русь».

Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская (злева) віншуе гасцей

«Эстафета адзінства» праводзіцца з мэтай аб’яднання грамадскіх сіл, папулярызацыі дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, павышэння нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. У праекце прымаюць удзел арганізацыйныя структуры Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».

■ Ля помніка «Маці, якая смуткуе» ў аг. Пясочнае

Акцыя – яркі прыклад актыўнай пазіцыі «Белай Русі» ў выхаванні пачуцця сапраўднага патрыятызму, адданасці сваёй Радзіме, яе слаўным традыцыям. Плануецца, што ўсе месцы, якія наведае краязнаўчая экспедыцыя, будуць нанесены на інтэрактыўную карту славутасцей Міншчыны.

Эстафета паказвае, што ў кожным кутку нашай Радзімы ёсць на што паглядзець і ёсць чым пахваліцца. Бо акрамя агульнавядомых славутасцей існуе нямала і іншых прывабных турыстычных маршрутаў.

Капыляне сустракалі гасцей на мяжы Уздзенскага раёна, на мосце праз раку Нёман, каля аграгарадка Пясочнае. Супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея пазнаёмілі з нашым краем, адказалі на пытанні, якія цікавілі.

Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская звярнулася да гасцей з прывітальным словам і падкрэсліла, што мы – моцная і дастойная нацыя, таму важна зрабіць усё магчымае, каб наша краіна стала яшчэ больш лепшай і прыгожай. Гасцям уручаны каравай, прыгатаваны з любоўю мясцовымі хлебапёкамі. Ад Салігорскага раёна ўдзельнікі дэлегацыі перадалі капылянам «Вымпел адзінства». Яшчэ адзін падарунак — соль, здабытая ААТ «Беларуськалій», сімвалічная для іх рэгіёну.

Удзельнікі экспедыцыі аддалі даніну павагі ля помніка ў аг. Пясочнае, воінам-вызваліцелям Капыля, загінулым у агні і на франтах мясцовым жыхарам у в. Жавулкі, пазнаёміліся з вытворчасцю на Капыльскім кааппраме.

Далей эстафета была перададзена ў Нясвіжскі раён.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *