Районный центр ткачества награжден дипломом XII Республиканского фестиваля-ярмарки «Вясновы букет»

Актуально Общество

Раённы цэнтр ткацтва ўзнагароджаны Дыпломам I ступені па выніках XII Рэспубліканскага фестывалю–кірмашу народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет».

– Капыльшчыну на свяце прадстаўлялі народныя майстры Беларусі Таццяна Волкава і Вера Нікалаевіч, а таксама майстар–метадыст цэнтра ткацтва Наталля Сафронава (на здымку), – расказвае загадчык раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло. – Нашымі ткачамі ладзілася выстава, на якой былі прадэманстраваны работы, створаныя за апошнія два гады. Майстар-клас па ткацтве ручнікоў і паясоў паказаў высокае ўменне валодання ткацкімі тэхнікамі і прыёмамі. Капыльскія майстры беражліва ставяцца да мясцовых традыцый, захоўваюць і развіваюць іх. Гэта і ўражвае журы, якое ўжо чацвёрты раз запар прызнае цэнтр ткацтва лепшым, і па выніках конкурсу яго супрацоўнікі атрымліваюць высокую адзнаку сваёй працы.

Дарэчы, свята традыцыйнай мастацкай культуры, на якім сабралася больш за 300 майстроў з усіх куткоў Беларусі, адбылося ў апошнія дні мая. Выставы і  майстар-класы  па апрацоўцы дрэва, ганчарстве, ткацтве, вышыўцы, роспісе, выцінанцы, лоза-  і саломапляценні  і шмат  чаго іншага можна было ўбачыць у гэты дзень. На працягу  фестывалю таксама гучалі  выступленні лепшых калектываў мастацкай самадзейнасці рэспублікі. Арганізатарамі фестывалю сталі Міністэрства культуры, ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» і ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *