Поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь

Актуально Год народнага адзінства Общество

Дорогие ветераны, участники Великой Отечественной войны!

Уважаемые жители Копыльского района!

Примите сердечные поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь и 77-й годовщиной со Дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков!

3 июля – одна из важнейших дат в истории белорусского государства. Для нашего народа она является символом национальной гордости, доблести и славы, олицетворением единства и сплоченности людей. В этом значимом для всех нас празднике объединены самые светлые чувства: признательности ветеранам за отвоеванную свободу, веры в торжество добра и справедливости, радости и гордости за свою страну. Наш долг помнить, что сегодня мы живем, трудимся, растим детей и строим свое будущее в суверенной стране благодаря мужеству и доблести наших отцов, дедов и прадедов. Мы обязаны сохранить, передать будущим поколениям эти нерушимые ценности во имя процветания родной земли и благополучия каждой белорусской семьи.

Дорогие соотечественники! В этот торжественный день примите пожелания здоровья, мира, стабильности и процветания. Пускай небо над Копыльщиной всегда радует своей синевой, солнце дарит свое тепло, а люди делятся добром и улыбками. Пусть в каждом доме царят тепло, любовь, уважение и взаимопонимание!

Иван ГОЛОВАТЫЙ,

член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

* * *

Дарагія землякі!

Сардэчна віншую вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці тых, хто адстойваў незалежнасць Радзімы. У вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў нямала былых жыхароў Капыльшчыны. А сёння на нашых прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях працуюць іх дзеці і ўнукі, якія годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў.

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

У гэты светлы і радасны дзень жадаю ўсім вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!

Людміла НІЖЭВІЧ,

старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

* * *

Паважаныя  жыхары раёна, дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь!

Мы памятаем, што ў барацьбе за права жыць пад  мірным  небам і самастойна вызначаць лёс сваёй краіны былі страчаны мільёны чалавечых жыццяў, разбураны гарады і вёскі.

Нашы дзяды і прадзеды аднаўлялі эканоміку, будавалі жыллё, заводы, школы і бальніцы, каб хутчэй вярнуцца да мірнага  жыцця.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы дзякуем ім за подзвіг і працу, абяцаем помніць кожнага і быць вартымі гэтай памяці і традыцыям старэйшага пакалення.

З вялікай любоўю і стараннем мы робім  родную Капыльшчыну больш прыгожай, памятаем сваю гісторыю і культуру, шануем нацыянальныя традыцыі. Наша галоўная мэта – мір і згода, дабрабыт і дастатак у кожным доме. Вялікая ўдзячнасць тым, хто самаадданай і доблеснай працай стварае будучыню нашага рэгіёну.

У гэты ўрачысты дзень жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, радасці  і шчасця, творчых набыткаў. Няхай над нашай роднай краінай заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў сэрцах кожнага з вас жыве спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Раённы  выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *