Стань урачом

Актуально

Вы хочаце атрымаць вышэйшую медыцынскую адукацыю і стаць сапраўдным высокакваліфікаваным урачом? Вы нераўнадушныя да болю і пакут людзей, хочаце зрабіць справай свайго жыцця барацьбу супраць хвароб? Тады станьце абітурыентам аднаго з медыцынскіх універсітэтаў і прайдзіце конкурс на ўмовах мэтавай падрыхтоукі.

Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь зацверджаны кантрольныя лічбы прыёму абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў вышэйшыя медыцынскія ўстановы адукацыі Беларусі ў 2010 годзе. Гэта такія дзяржаўныя медыцынскія універсітэты, як Беларускі (у г. Мінску), Віцебскі, Гродзенскі і Гомельскі.

Так, найбольшая колькасць студэнтаў будзе залічана на лячэбныя факультэты названых устаноў для навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі —110 чалавек, на педыятрычныя факультэты – 30, стаматалагічны факультэт – 7, медыка-прафілактычны і медыка-псіхалагічны —  па 4, медыка-дыягнастычны – 9, фармацэўтычны (для работы ў арганізацыях аховы здароўя) – 2. Як правіла, залічэнне на мэтавыя месцы праводзіцца на конкурснай аснове.

На мэтавыя месцы прымаюцца абітурыенты, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і населеных пунктах да 20 000 чалавек (абітурыент павінен закончыць школу і пражываць у пералічаных населеных пунктах не менш за два гады).

Афармленне дагавораў на мэтавую падрыхтоўку будзе ажыццяўляцца ў аддзеле падрыхтоўкі і выкарыстання кадраў Упраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама пасля 10 чэрвеня 2010 года па адрасе: г. Мінск, вуліца Энгельса, 4, кабінет № 524, штодзённа з 9.00 да 16.00 (абед з 13.00 да 14.00).

Абітурыенты павінны мець пры сабе пашпарт, атэстат аб сярэдняй адукацыі, копію атэстата, даведку з месца жыхарства аб пражыванні не менш за два гады ў сельскім населеным пункце ці населеным пункце з колькасцю насельніцтва да 20 000 чалавек. З непаўналетнімі абітурыентамі дагавор на мэтавую падрыхтоўку афармляецца ў прысутнасці аднаго з бацькоў і пры наяўнасці дакументаў, што сведчаць асобу бацькоў.

Казімір КУХАРЧЫК,

начальнік аддзела кадраў установы аховы здароўя «Капыльская ЦРБ».



1 комментарий по теме “Стань урачом

  1. Врачи удивляются, как при таком лечении больные ещё живы. Больные удивляются, как при такой зарплате врачи ещё живы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *