Копыльские спасатели посетили оздоровительные лагеря в рамках республиканской акции «Каникулы без дыма и огня»

Важное Закон. Безопасность

Канікулы – гэта выдатная пара, калі не трэба ісці з самага ранку ў школу, калі можна паехаць да бабулі з дзядуляй ў вёску, сустрэцца з сябрамі, паглядзець цікавы фільм, дапамагчы бацькам.

Каб канікулы прайшлі бяспечна, супрацоўнікі Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыма і агню» наведалі аздараўленчыя лагеры. Усе прысутныя змаглі даведацца пра бяспеку на вадаёме, у лесе і аб тым, што трэба рабіць, калі засталіся дома адны.

Дзеці з лёгкасцю змаглі расказаць, як правільна карыстацца вогнетушыцелям і што трэба гаварыць, калі тэлефануеш па нумары «101». Таксама супрацоўнік распавяла пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач», як ім карыстацца і якую інфармацыю можна знайсці ў ім. Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на цікавыя пытанні віктарыны.

У завяршэнні, акрамя зарада станоўчых эмоцый, усе прысутныя на мерапрыемтсве атрымалі падарункі ад МНС.

Капыльскі РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *