В Копыле состоялся благотворительный концерт «Ноты милосердия»

Актуально Культура

Так называўся дабрачынны канцэрт, які быў падрыхтаваны раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і раённым цэнтрам культуры. Падчас яго збіраліся грашовыя сродкі для падтрымкі цяжкахворай юнай жыхаркі Капыльскага раёна — Міланы Шыдлоўскай.

Ля РЦК сабраліся людзі, якія, нягледзячы на занятасць, прыйшлі на мерапрыемства і прынеслі з сабою часцінку дабрыні, спагады, любові і міласэрнасці. Дарэчы, сродкі збіралі і напярэдадні валанцёры Чырвонага Крыжа з ініцыятыўнай групы «Дабрадзеі». Такім чынам сума ахвяраванняў склала звыш 1 тысячы 200 беларускіх рублёў. Вядома, гэтых грошай недастаткова для паўнавартаснага лячэння, але гэта адзін з першых крокаў. У збор сродкаў уключыліся не толькі неабыякавыя капыляне, але і грамадскія арганізацыі.

Кожны гук «Нот міласэрнасці» быў напоўнены цеплынёй душы, дабрынёй сэрцаў. Творчыя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў горада і раёна знайшлі водгук у душы кожнага гледача.

Канцэрт прайшоў на адным дыханні. Удзячнасць за выступленні артыстам і цёплыя словы падтрымкі Мілане выказала старшыня РА БТЧК Ніна Жук. Пакідаючы залу, гледачы адзначалі, што пранікліся энергетыкай дабрыні, якая зыходзіць ад артыстаў і ўсіх прысутных. «Ноты міласэрнасці» закранулі за душу кожнага, нагадалі, што такое чалавечнасць, любоў, узаемадапамога.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *