Председатель райисполкома Сергей Пилищик вручил знак «За активную работу» члену Белорусского союза офицеров Петру Котвицкому

Актуально Год народнага адзінства Общество

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык уручыў члену РА ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Пятру Катвіцкаму знак «За актыўную работу».

Цяжкім і няпростым быў лёс у Пятра Вікенцьевіча, які адносіцца да пакалення дзяцей вайны. Ураджэнец Украіны (нарадзіўся на  Жытоміршчыне) перажыў голад, холад, гібель родных і блізкіх людзей. Бацька, удзельнік партызанскага руху, расстраляны фашыстамі. Пасля дзесяцігодкі Пятра прызвалі ў армію (ВМФ). Трапіў у горад Балтыйск Калінінградскай вобласці, атрымаў ваенную спецыяльнасць радыста. Служба на флоце ва ўсе часы лічылася ганаровай і пры гэтым нялёгкай у фізічным і псіхалагічным стаўленні.

– Чатыры гады, праведзеныя на флоце, шмат значаць, – прызнаецца ён. – Служба навучыла пераадольваць цяжкасці, дала магчымасць зразумець, што такое сапраўдная мужчынская дружба, узаемадапамога, каманда, непарушнае марское братэрства, патрыятызм і любоў да Радзімы.

Застаўся на звыштэрміновую службу, дзе вучыў жанчын-радыстак. Затым трапіў у акіянаграфічную экспедыцыю. У складзе свайго экіпажа Пётр Вікенцьевіч баразніў марскія прасторы Атлантычнага акіяна на навукова-даследчым караблі «Экватар». У яго паслужным спісе – Бермудскія астравы (г. Гамільтон), Канада (г. Галіфакс) і інш. Затым амаль на 20 гадоў яго лёс быў зноў звязаны з арміяй. Прапаршчык Катвіцкі служыў на ядзерным палігоне на архіпелагу Новая Зямля ў Паўночным Ледавітым акіяне паміж Баранцавым і Карскім марамі. Як начальнік пункта кантролю бяспекі сувязі быў адзначаны камандаваннем медалём «За баявыя заслугі».

Па заканчэнні тэрміну службы «прычаліў» да роднага берага. Разам з жонкай пераехалі на Капыльшчыну да родных. Усім сэрцам палюбіў чыстую, сінявокую Беларусь, якая стала яго другой Радзімай.

Ветэран флоту лічыць і вучыць моладзь, што абарона сваёй Айчыны – самы першы абавязак, выкананне якога для кожнага мужчыны – справа гонару.

Барыс ДЗЕНІСЮК,

член ГА «Беларускі саюз журналістаў»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *