4 месяца остается до проведения в Копыле национального праздника — Дня белорусской письменности

Актуально День белорусской письменности-2021 Общество

Чатыры месяцы застаецца да правядзення ў Капылі 5 верасня нацыянальнага свята — Дня беларускага пісьменства, якое для ўсіх нас мае вялікае значэнне.

Пра тое, што на дадзеным этапе ладзіцца ў райцэнтры да знамянальнай падзеі, карэспандэнт «СП» пацікавіўся ў намесніка старшыні Капыльскага райвыканкама, старшыні раённага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменстваАляксандра ДУБІНЫ.

— Аляксандр Анатольевіч, з кожным днём горад набывае новыя абрысы. То тут, то там вядуцца рамонтныя работы. Што Вы можаце расказаць пра іх?

— Сапраўды, Капыль зараз пераўтварыўся, калі можна так сказаць, у велізарную будаўнічую пляцоўку. Каля двухсот аб’ектаў адукацыі, культуры, аховы здароўя, гандлю, сферы паслуг будуць задзейнічаны пры падрыхтоўцы да свята. У бліжэйшай будучыні адрамантуюць фасады будынкаў стаматалагічнай і дзіцячай паліклінік, цэнтральнай раённай бальніцы, Дзіцячай школы мастацтваў, краязнаўчага музея (тут жа запланаваны і бягучы рамонт унутраных памяшканняў з заменай столі, дзвярэй, падлогі), на шматпавярховых дамах ужо з’яўляюцца тэматычныя малюнкі. Працягваецца асфальтаванне вуліц, завулкаў,  уладкоўваюцца дваровыя тэрыторыі, устанаўліваецца дадатковае абсталяванне на дзіцячых пляцоўках, будуць разбіты новыя клумбы. Выдзяляюцца сродкі на даабсталяванне школьных стадыёнаў, дзіцячых пляцовак, спартыўных залаў. Напрыклад, зараз падрыхтавана аснова пад бегавую дарожку і спартыўную пляцоўку на стадыёне СШ № 2 г. Капыля, усталёўваюцца прыступкі для спуску на аб’ект.

— А якія ж сюрпрызы чакаюць капылян і гасцей менавіта ў сам Дзень беларускага пісьменства?

— На маю думку, самым знакавым аб’ектам стане ўвядзенне ў строй новага доўгачаканага будынка дзіцячай бібліятэкі. Гэта бу-дзе сучасная ўстанова з укараненнем новых тэхналогій, інтэрнэту, з усім неабходным для арганізацыі літаратурных вечарын, чытанняў, іншых мерапрыемстваў, якія будуць пашыраць кругагляд маленькіх грамадзян, падлеткаў, прывіваць ім любоў да кнігі. Тут плануецца арганізаваць відэазалу.

— Акрамя гэтага, што яшчэ парадуе наша вока?

— Да свята будзе створана алея знакамітых пісьменнікаў — нашых землякоў, устаноўлены памятны знак пісьменніку, палітычнаму дзеячу Цішку Гартнаму. Пры ўездзе ў горад каля зоны адпачынку будзе сустракаць алея гербаў гарадоў, якія

ў розныя гады з’яўляліся сталіцамі Дня беларускага пісьменства.

— Дзе ж будзе праходзіць асноўнае дзейства?

— Вядома ж, гэта цэнтр горада і прылягаючыя да яго кварталы. Сцэна размесціцца на пл. Леніна. Ад яе па дарозе на Мінск да зоны адпачынку, часткова па вул. Жылуновіча, Партызанскай, Камсамольскай разгорнуцца гандлёвыя рады, атракцыёны, выставы, літаратурныя гасцёўні, пляцоўкі для конкурсаў і віктарын.

Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *