В Копыльском районном краеведческом музее проходит выставка, посвященная празднику Пасхи

Актуально Культура

«Вялікі дзень» — менавіта такая тэма выставы навучэнцаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, якая працуе ў раённым краязнаўчым музеі.

Экспазіцыя цалкам складаецца амаль з дваццаці работ, выкананых у рамках прадмета «Кампазіцыя». Яна ўключае ў сабе творы, зробленыя ў розных тэхніках: гелевая ручка, каляровыя алоўкі і гуаш. Радуе вока велікодны нацюрморт, пісанкі і арнаментальная стылізацыя святочных яек,  чорна-белая і каляровая графіка. Выкананы яны таленавітымі юнымі мастакамі — Ксеніяй Каралько, Алесяй Мароцкай, Ганнай Краўцовай, Міланай Уласавец і Лізаветай Сямашкай.

■ Настаўнік выяўленчага мастацтва Капыльскай ДШМ Ала Маліноўская са сваёй работай

Таксама на выставе прадстаўлены прагожыя работы ў акварэльнай тэхніцы, стваральнікам якіх з’яўляецца настаўнік выяўленчага мастацтва Капыльскай ДШМ Ала Маліноўская.

— Выстава поўнасцю прысвечана галоўнаму хрысціянскаму святу — Вялікадню, — дзеліцца педагог. — Не только людзі святкуюць Вялікдзень. Прыкладна падчас гэтага свята, дзесьці напрыканцы красавіка-пачатку мая, у птушыных гнёздах з’яўляюцца яйкі. Такая хвалюючая і ўрачыстая падзея ярка падкрэслівае шматзначнасць гэтага перыяду ў рамках гадавога цыкла. Такім чынам, Вялікдзень — гэта самы сапраўдны «вялікі дзень» і ў людзей, і ў прыродзе, які адпавядае такім паняццям, як «жыццё», «цяпло», «сонца» і «святло».

Таццяна БОХАН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *