На территории Семежевского сельсовета большое внимание уделяется посадке молодых деревьев

Общество

Па традыцыі ёй пераважна займаюцца вучні, педагогі, а таксама іншыя прадстаўнікі сацыяльнай сферы.

Днямі іх сіламі былі падсаджаны дрэвы замест тых, якія не прыняліся, пры ўездзе ў Семежава на вул. Капыльскай. У планах — з’яўленне новых насаджэнняў паабапал дарогі ад трасы Р43 да аграгарадка. Жыхары в. Філіпавічы таксама выйшлі на пасадку.

■ На пасадцы дрэўцаў заняты работнікі культуры

Усе арганізацыі і ўстановы навялі парадак на прылеглых тэрыторыях. Як паведаміла старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, работы праводзяцца штодзень. На старых могілках у Семежаве знесена агаро-джа, высякаецца хмызняк. Добраўпарадкавана тэрыторыя каля помніка ў цэнтры аграгарадка. Наведзены парадак на воінскіх пахаваннях у в. Чырвоная Дубрава, каля былой сядзібы «Макраны».

З пачатку года прыбрана восем стыхійных сметнікаў, знесены і захаваны чатыры пустуючыя дамы з гаспабудовамі.

Сергей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *