От прошлого до настоящего: об истории зарождения библиотечного дела в Копыльском районе

Пра гісторыю зараджэння бібліятэчнай справы ў Капыльскім раёне архіўных матэрыялаў нямнога. Але ёсць успаміны старажылаў горада, вядомых беларускіх пісьменнікаў, нашых  землякоў, з расказаў якіх і пачынаецца аповед. Ідэі народніцтва Ідэі народніцтва ў Капыль завезлі беларус   Васіль Татарынчык  і   яўрэй  Леў  Клейнбарт  у  80-я  гады  XIX ст. Татарынчык набыў  народавольніцкія ідэі  дзесьці на поўдні,  але,   будучы […]

Продолжить чтение

Ураджэнец Капыльшчыны Аляксандр Бабарэка – даследчык творчасці Буніна

Нямала выпрабаванняў выпала на долю нашага земляка, літаратуразнаўцы і тэкстолага Аляксандра Кузьміча Бабарэкі, які скончыў факультэт мовы і літаратуры Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У.І. Леніна ў 1936 годзе.  Друкаваўся з 1952 года. Аўтар шматлікіх публікацый пісьмаў і дакументаў, пакладзеных у аснову яго кнігі «И.А. Бунин. Материалы для биографии с 1870 по 1917» (1967). Падрыхтаваў […]

Продолжить чтение

Вёска Дарагавіца на Капыльшчыне – малая радзіма беларускай і польскай паэтэсы, перакладчыцы Зоф’і Манькоўскай

У постаці таленавітай аўтаркі гісторыя беларускай літаратуры мае яшчэ адну са сваіх нераскрытых загадак. 26 лістапада 1847 г. у сям’і дробнага беларускага шляхціца Адама Манькоўскага нарадзілася дачка Зоф’я, будучая паэтка-пяснярка. З боку маці яна даводзілася сваячкай (пляменніцай мужа сястры) паэту У. Сыракомлю. Адукацыю атрымала ў Вільні, дзе ў 1861–1866 гг. вучылася ў прыватным пансіёне Францішкі […]

Продолжить чтение

У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах знаходзяцца два ўнікальныя экспанаты: абрус і самавар

У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага, які знаходзіцца ў аграгарадку Цімкавічы, у зале юнацтва і дзяцінства Мікалая Раманоўскага знаходзяцца два ўнікальныя экспанаты: абрус і самавар. Калі ў 1962 годзе стваралі экспазіцыю, у музей прынеслі абрус. Адна цімкаўлянка ўспомніла, што ў яе ў куфры ляжыць абрус, які падарыла ёй маці Кузьмы Чорнага Гліцэра Міхайлаўна. Гліцэра выткала яго […]

Продолжить чтение

Выставку газет и журналов “17 сентября – День народного единства” представят в Копыле

Основной темой XХVIII Дня белорусской письменности, который пройдет в Копыле 4-5 сентября, станет Год народного единства. Центральная площадка “Единство” будет оформлена в соответствии с заданной темой, где представят выставку газет и журналов “17 сентября – День народного единства”, подготовленную Министерством информации и Национальным историческим музеем Беларуси. Об этом сообщил сегодня журналистам министр информации Владимир Перцов, […]

Продолжить чтение

Талент нашага знакамітага зямляка Мендэле Мойхер-Сфорыма з асаблівай сілай выявіўся ў сатыры

Сапраўднае імя нашага знакамітага зямляка Мендэле Мойхер-Сфорыма — заснавальніка літаратуры на мове ідыш, бліскучага публіцыста, педагога і мудрага пісьменніка — Шолам-Якаў Абрамовіч. Яго назвалі высокім імем — Дзядуля яўрэйскай літаратуры, а талент з асаблівай сілай выявіўся ў сатыры. Мендэле Мойхер-Сфорым упершыню злучыў асноўныя два дыялекты – літоўска-беларускі і ўкраінскі, заклаўшы аснову сучаснай літаратурнай мовы. Біяграфія […]

Продолжить чтение

Па сцяжынках Кузьмы Чорнага прайшоў велаэкскурс

Наш нядаўні велаэкскурс “Скіп’ёва. Кузьма Чорны. Мінулае і сучаснасць” прайшоў па сцяжынках-дарожках знакамітага земляка. Трэба дадаць, што і ўдзельнікамі гэтага цікавага падарожжа былі людзі, якія шмат зрабілі, для праслаўлення нашай малой радзімы. Арганізатарам экскурсіі была загадчык Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Ніжэвіч. На яе прапанову да ўдзелу, вядома ж, далучылася і Цімкавіцкая бібліятэка, а таксама […]

Продолжить чтение

Дом з гісторыяй Клейнбарта

У пачатку XX стагоддзя публіцыст, крытык і журналіст Леў Клейнбарт быў вядомай асобай сярод творчай інтэлігенцыі Пецярбурга. Уклад гэтага чалавека ў развіццё і беларускай, і рускай культуры складана пераацаніць. Менавіта з яго лёгкай рукі ў 1910 годзе быў выдадзены адзін з першых зборнікаў маладога і тады яшчэ мала вядомага паэта Янкі Купалы: валодаючы ўнікальным літаратурным […]

Продолжить чтение

Обладатель медали Франциска Скорины – о любви к Копыльской земле

Анатоль Мікалаевіч Сікорскі – ветэран педагагічнай працы, які ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Гэтай узнагароды ён удастоены ў 2019 годзе за высокія дасягненні ў педагагічнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурную спадчыну беларускага народа. Анатоля Мікалаевіча ведаюць як адукаванага, эрудзіраванага педагога. Ім падрыхтавана шэсць стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі […]

Продолжить чтение

Для жительницы Копыльщины Ядвиги Малевич произведения Тишки Гартного – настольная книга жизни

Разважаючы, я спынілася на думцы, як важна ў клопатах аб надзённым, вяртацца да вытокаў спадчыны, якую пакінулі нам папярэднія пакаленні. Іх розум, жаданні давалі станоўчы вынік. Чалавек спасцігаў азы грамантасці, навучыўся занатоўваць сваю думку пісьменніцкім і паэтычным радком. Я знарок засяродзіла ўвагу на паэтычных і пісьменніцкіх талентах, скарбы якіх захоўваюцца ў бібліятэках і даступныя нам, […]

Продолжить чтение

Ураджэнец Капыля Нічыпар Хведаравіч (Тодаравіч) Чарнушэвіч быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк»

Ён атрымаў пачатковую адукацыю, вучыўся ў Капыльскім народным вучылішчы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі былы семінарыст прыехаў у родны Капыль, але вакансій у гарадку не было, таму настаўнічаў  да 1920 года ў Траянаўскім земскім народным вучылішчы. Затым служыў у Чырвонай арміі. Пасля паступіў на сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Вучобу сумяшчаў з працай літсупрацоўніка, потым загадчыка аддзела […]

Продолжить чтение

Нялёгкую жыццёвую і творчую дарогу прайшоў літаратар і даследчык Алесь Гурло

Сын беднага малазямельнага капыльскага селяніна вучыўся ў мясцовай чатырохкласнай школе, зарабляў надзённай работай. Бацька хоць і меў званне ветэрынарнага фельчара, але на дзяржаўнай службе не быў, займаўся земляробствам. У Капылі ён лічыўся адным з перадавых сярод сваіх аднавяскоўцаў, быў да пэўнай ступені грамадскім прадстаўніком. Маці была непісьменная. Вучыцца Алесь Кандратавіч пачаў рана. Спачатку яго вучыў […]

Продолжить чтение

Ураджэнец Капыля Цішка Гартны: творца і грамадскі дзеяч

Ён усе свае духоўныя і фізічныя памкненні цесна звязаў з рэвалюцыйнымі падзеямі пачатку XX стагоддзя, апантана змагаўся за новы лад, адраджаў, усталёўваў, мацаваў дзяржаву. Усё гэта пра нашага земляка, ураджэнца Капыля, пісьменніка Цішку Гартнага. У сваёй аўтабіяграфіі Зміцер Жылуновіч (сапраўднае імя) расказвае, што ён нарадзіўся ў мястэчку Капыль 4 лістапада 1887 года. Бацькі не мелі зямлі. […]

Продолжить чтение

В Копыльской районной центральной библиотеке состоялся конкурс «Звонкае слова паэта натхняе»

«Звонкае слова паэта натхняе» – Так называўся конкурс, які напярэдадні Дня беларускага пісьменства быў ініцыіраваны Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкай імя А. Астрэйкі. Аб яго выніках мы размаўляем з загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу названай установы Таццянай ГНЯЦЬКО. – Таццяна Анатольеўна, у чым асаблівасці конкурсу «Звонкае слова паэта натхняе»? – Творчы конкурс прымеркаваны да 110-годдзя з дня […]

Продолжить чтение

Творчы шлях Кузьмы Чорнага

Імя гэтага пісьменніка звязана адразу з некалькімі населенымі пунктамі Капыльшчыны. Непадалёку ад Жабчава раней знаходзіўся маёнтак Боркі, дзе нарадзіўся хлопчык Мікола Раманоўскі. У Цімкавічах ён вучыўся і пазней стаў вядомы як беларускі празаік, драматург, публіцыст кузьма Чорны. Сёння да вёскі Жабчава вядзе звычайная гравійная дарога. А на месцы, дзе некалі знаходзілася бацькоўская хата пісьменніка, устаноўлены […]

Продолжить чтение

На тэрыторыі літаратурнага музея Кузьмы Чорнага быў устаноўлены знак-указальнік мясцін, звязаных з яго жыццём і дзейнасцю

Да 120-годдзя класіка беларускай літаратуры, першага раманіста Беларусі Кузьмы Чорнага на тэрыторыі музея быў устаноўлены знак-указальнік мясцін у Цімкавічах і іх ваколіцах, звязаных з яго жыццём і дзейнасцю. Многія наведвальнікі музея пасля экскурсіі едуць на адну з гэтых мясцін, каб дакрануцца да гісторыі: прайсці па Капыльскай вуліцы, дзе жыў Мікалай Раманоўскі з 1908 па 1923 […]

Продолжить чтение