Копыльский районный центр культуры
Будзе песня - і Радзіме жыць
НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ «СПАДЧЫНА» - музычная візітная картка Капыльшчыны святкуе свой вялікі юбілей – 40 гадоў з дня заснавання! Гэты вядомы калектыў не толькі на Капыльшчыне, але і за яе межамі, быў створаны Валянцінай Зарамбоўскай у 1985 годзе і за доўгія гады свайго існавання набыў прызнанне і бязмежную любоў многіх пакаленняў слухачоў.
У ансамблі за гэтыя гады змянілася не адно пакаленне вакалістаў. Сёння «Спадчына» - гэта сфарміраваны калектыў аднадумцаў, якія разумеюць ролю народнага мастацтва ў культурным развіцці нашага грамадства, яго высокай місіі ў захаванні гістарычных каранёў, у выхаванні нацыянальнай свядомасці. Яны прыходзяць у свой вольны час на рэпетыцыі, выступаюць на розных канцэртных пляцоўках і з задавальненнем спяваюць беларускія народныя песні, аддаючы часцінку сваёй творчай душы гледачам. Рэпертуар калектыву ўзбагачаецца не толькі творамі беларускіх аўтараў, а таксама песнямі ў апрацоўцы кіраўнікоў калектыву, самадзейных аўтараў.
«Спадчына» - калектыў не толькі песенны, алеі танцавальны. За час існавання калектывупадрыхтавана некалькі народна-бытавых ісцэнічных танцаў. Балетмайстар калектыву Алена Дзямідчык вельмі не абыякавы да мастацтвачалавек, патрабавальны і творчы, стараецца, кабнумары былі заўсёды яскравымі і з густам!
Усіх прыхільнікаў, былых удзельнікаўансамбля, аматараў беларускай песні народны ансамбль народнай песні «Спадчына» запрашае на творчы вечар «Будзе песня – і Радзіме жыць!». Спецыяльна для вас артысты рыхтуюць яркую канцэртную праграму. Прыходзьце! І мы разам праспяваем нашы любімыя песні!